- пярэзімак
- пярэзімак, -мка
м., разм.
Годовалое животное.Мне прыйшлося хата і адрына, а яму хлеў і ток. Ён узяў сабе адну карову і пярэзімка. Баранавых. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убілася ў шкоду. С.Александровіч. Чацвёрты (воўк) - пярэзімак, - выкачаны ў гразь, у руды торф, ляжаў ля другой пярэчкі. Пташнікаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.